Арыштаваная Вольга Чарных пагражае распачаць сухую галадоўку

Источник материала:  
27.12.2010 11:26 — Новости Политики

У «НН» перадалі паведамленне ад аднаго з затрыманых падчас Плошчы і асуджанага на суткі. Чалавек сказаў, што журналістка Вольга Чарных знаходзіцца ў цяжкім стане — «адна ўсё яшчэ на падлозе». Людзі з іншай камеры, дзе абвясцілі галадоўку, патрабуюць перавесці Вольгу да іх. Калі сёння гэтага не адбудзецца, Чарных пагражае распачаць сухую галадоўку.

Вольгу Чарных асудзілі на 12 сутак арышту 21 снежня. Яна знаходзіцца ў ізалятары на вул. Скарыны,20. Гэта не першае пакаранне дзяўчыны. Пасля выбараў 2006 года была асуджана на 10 сутак. Па вызваленні адлічана з факультэта журналістыкі БДУ.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Хлусня АНТ: газеце «Фігаро» прыпісалі словы, якіх тая не публікавала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика