Вобшук у кватэры даверанай асобы Міхалевіча
27.12.2010 23:08
—
Новости Политики
Cупрацоўнікі КДБ 27 снежня прыйшлі з вобшукам у кватэру бацькоў Аляксандра Лукашэвіча, даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча. Ордэр выпісаны 27.12.2010. Кэдэбэшнікі прыйшлі у 19.30 і заставаліся ў кватэры гадзіну. Кіраваў вобшукам падпалкоўнік КДБ Асташонак Віктар Васільевіч. Былі канфіскаваны ўсе носьбіты інфармацыі: жорсткія дыскі, папяровыя нататнікі, кампакт-дыскі. Бацькам Алеся распавядалі, што сын займаецца "подрывной деятельностью", распытвалі пра жонку Алеся, пра маёмасць у Варшаве. Пакінулі выклік на допыт на заўтра да следчага КДБ А. В. Волкава (ён жа з"яўляецца следчым у Міхалевіча).
Алесь Лукашэвіч навучаецца ў Польшчы і зараз знаходзіцца ў Варшаве.
Падзяліцца навіной:
НШ
НШ