«Газпром» знізіць цану на газ для Беларусі толькі калі запрацуе АЭП

Источник материала:  
26.12.2010 21:01 — Новости Политики
«Газпром» гатовы знізіць для Беларусі цану на газ толькі з 2012 года.

Цана на газ для Беларусі ў 2011 годзе складзе $ 230 за 1 тыс. кубаметраў, як і прадугледжана дзейным кантрактам, паведаміў у пятніцу намеснік старшыні праўлення "Газпрома" Валеры Голубеў. Гэты дакумент прадугледжвае прымяненне паніжальнага каэфіцыента да цаны расейскага газу: у 2010 годзе тысяча кубаметраў абыходзілася ў $ 187. Але з 1 студзеня 2011 года дзеянне каэфіцыента спыняецца, бо Беларусь на працягу некалькі месяцаў настойліва прасіла перагледзець ўмовы. Але «Газпром» на саступкі не пайшоў. «Беларусь не выказвае гарачага аптымізму па кошце, - прызнаў Голубеў. - Аднак нельга кожны год пераглядаць кантракт па сваім жаданні».

«Газпром» гатовы знізіць цану на газ для Мінска толькі праз год. Па словах Голубева, кантракт на 2012 год будзе падпісвацца ўжо «на іншых прынцыпах, апісаных у пакеце дакументаў, звязаных са стварэннем Адзінай эканамічнай прасторы".

Цана не будзе роўная ўнутрырасійскай (поўны пераход на роўныя цэны для Расіі і Беларусі плануецца ў 2015 годзе), а будзе разлічвацца па формуле «сярэднееўрапейская цана мінус мыты і кошт транспарту».

Калі браць за аснову цану 2011 года, дык з улікам гэтага выліку цана для Беларусі можа знізіцца прыкладна да $ 200 за 1 тысячу кубаметраў.

Беларусь летась закупіла 21.100.000.000 кубоў расійскага газу, у 2010-2011 гадах, па прагнозах рынку, аб"ёмы закупак складуць каля 22.000.000.000 кубоў. Гэта значыць, у наступным годзе Беларусі давядзецца заплаціць прыкладна $ 5 млрд.

Калі спажыванне застанецца на тым жа ўзроўні, у 2012 годзе эканомія Беларусі складзе ўжо $ 600 млн.

А вось Латвія і Эстонія атрымаюць такую ж зніжку, як і Беларусь, не быўшы чальцамі АЭП, прычым на год раней.

Гэтыя краіны ўзялі на сябе абавязацельствы павялічыць закупкі да аб"ёмаў 2007 года, растлумачыў Голубеў. Зрэшты, краіны Балтыі плацяць за расійскі газ самую высокую цану, нагадвае кіраўнік East European Gas Analysis Міхаіл Карчомкін: «У трэцім квартале«Газпром»прадаваў ім газ па $342 за тысячу кубаметраў, тады як імпарцёры Германіі плацілі на сваёй мяжы каля $305». Так што, па словах Карчомкіна, краіны Балтыі застануцца самым прыбытковым для «Газпрома» рынкам нават пасля 15-працэнтнай скідкі.

Адзіная эканамічная прастора – гэта палітычны праект Пуціна, спроба рэанімаваць СССР у новым выглядзе.

Падзяліцца навіной: 
СМ; паводле gazeta.ru

←Беларусь — ЕС: можно ли изолировать диалог?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика