У Сіўчыка шукалі доказаў удзелу ў арганізацыі Плошчы
25.12.2010 16:46
—
Новости Политики
Ператрус ў кватэры актывіста дэмакратычнага руху Вячаслава Сіўчыка скончыўся.
Як распавяла яго жонка, Таццяна Сіўчык, супрацоўнікі КДБ шукалі тое, што магло нейкім чынам указаць на ўдзел яе мужа ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня, і на тое, што ён заклікаў да ўдзелу ў мерапрыемстве. Па словах спадарыні Таццяны, нічога не знайшлі, быў канфіскаваны камп’ютар, але гэта не камп’ютар спадара Сіўчыка. Таксама канфіскавалі дыскі, на якіх не было ўказана, што гэта.
Падзяліцца навіной:
«Еўрарадыё»
«Еўрарадыё»