Навумаву ў КДБ пыталіся, ці быў у «Гавары праўду» план звяржэння ўлады

Источник материала:  
24.12.2010 20:05 — Новости Политики

Актывістку кампаніі «Гавары праўду!» палітолага Святлану Навумаву сёння дапыталі ў КДБ. Допыт доўжыўся два з паловай гадзіны.

— Задавалі пытанні адносна таго, з кім я супрацоўнічала, з кім я была знаёмая у кампаніі, якія былі заклікі ў кампаніі, ці быў план дзеянняў па звяржэнні ўлады. Пакуль самы агульны допыт, — распавяла Святлана Навумава.

Яна таксама дадала, што пакуль праходзіць па справе ў якасці сведкі.

— Следчы вёў сябе вельмі карэктна. Ніякага ціску я не адчула. Аднак у мяне склалася ўражанне, што следчы задаваў пытанні вельмі фармальна. Паводле яе слоў, гэты допыт, хутчэй за ўсё, быў не апошнім.

Падзяліцца навіной: 
udf.by

←Затрымалі Вольгу Дамарад і Міхаіла Мацкевіча

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика