А 22.25 на сайце НН — спецвыпуск НТВ пра Плошчу жыўцом
24.12.2010 20:27
—
Новости Политики
Вось ролік будучага фільма:
«Здраджаная рэвалюцыя. Хто і як спадзяваўся скінуць Лукашэнку? І як жорстка расправіліся з паўстанцамі».
У студыі на БТ для расійскай перадачы праходзіла прамое ўключэнне з НТВ. Удзел узялі беларускія і расійскія журналісты, кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін з жонкай. У праграме будзе і старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, які так і не адказаў на зададзеныя пытанні.
Глядзець можна толькі праз спадарожнікавую антэну. Або онлайн — на сайце «Нашай Нівы».
Хоць перадача расійскага ТВ і не дасць вам такой яснай і беларусацэнтрычнай карціны падзей 19 снежня, якую вы знойдзеце ў Белнэце, тым не менш яна ўяўляе сабой цікавасць.
Падзяліцца навіной: