Арыштаваны камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі генерал Азаронак

Источник материала:  
24.12.2010 18:51 — Новости Политики

Звесткі пра арышт камандуючага ВПС і войскамі СПА пацверджаныя Міністэрствам абароны і Пракуратурай Беларусі.

Паводле афіцыйных крыніц, генерал-маёра Ігара Азаронка падазраюць у злачынстве, якое трапляе пад артыкул 455 Крымінальнага кодэксу Беларусі (злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзеянне ўлады). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў.

У Мінабароны кажуць, што адносна Ігара Азаронка вядуцца следчыя дзеянні.

Дакладных звестак пра тое, калі арыштавалі Ігара Азаронка і ў чым менавіта яго падазраюць, няма.

Няма яснасці, ці звязаны арышт з падзеямі 19 снежня.

Падзяліцца навіной: 
Паводле радыё «Свабода»

←Смаргонскага актывіста забралі з дому на допыт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика