ЦВК: За Някляева прагаласавала меней, чым за Раманчука і Кастусёва

Источник материала:  
24.12.2010 14:19 — Новости Политики
24 снежня Цэнтрвыбаркам абнародаваў канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

У выбарах узялі ўдзел 6.441.031 грамадзян, або 90,65% выбаршчыкаў.

Аляксандр Лукашэнка — 79,65%

Андрэй Саннікаў — 2,43%

Яраслаў Раманчук — 1,98%

Рыгор Кастусёў набраў 1,97% галасоў выбаршчыкаў

Уладзімір Някляеў — 1,78%

Віктар Цярэшчанка — 1,19%

Віталь Рымашэўскі — 1,09 Мікалай Статкевіч — 1,05%

Дзмітрый Ус — 0,39%

Аляксей Міхалевіч — 1,02%

Супраць усіх прагаласавалі 6,47% выбаршчыкаў.

Як заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, змены ў выбарчае заканадаўства «прывялі да лібералізацыі выбарчага працэсу на ўсіх этапах выбараў».

«Былі створаны ўмовы для свабоднага збору подпісаў, агітацыі. У цэлым кампанія прайшла спакойна, аднак шэраг кандыдатаў парушаў правапарадак, — заўважыў Лазавік. — Ставілі задачу дабіцца непрызнання выбараў міжнароднымі структурамі. Дэструктыўную пазіцыю занялі гэтак званыя праваабаронцы і іншыя арганізацыі, аднак іх задума правалілася».

Паводле слоў Лазавіка, большасць назіральнікаў прызналі выбары дэмакратычнымі. Што да заключэння місіі БДІПЧ АБСЕ, то ў ім, мяркуе сакратар ЦВК, «адсутнічае ацэнка аб несправядлівасці выбараў». Яны зазначылі, што Беларусь яшчэ чакае шлях да дэмакратызацыі, сказаў Лазавік і дадаў, што на такую ацэнку паўплывалі падзеі ў Мінску вечарам 19 снежня.

ЦВК прызнаў, што выбары адбыліся, а Аляксандра Лукашэнку — абраным прэзідэнтам.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Органы опеки попытались забрать из детского сада сына Андрея Санникова и Ирины Халип

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика