Органы апекі прыйшлі за сынам Саннікава і Халіп

Источник материала:  
24.12.2010 13:34 — Новости Политики

Пра гэта НН паведаміў Уладзімір Халіп. «Сёння з жонкай стаялі ля ізалятару КДБ, каб перадаць пасылкі. Чаргу спынілі задоўга да нас. Людзі пачалі бунтаваць.

Раптам раздаўся тэлефонны званок з дзіцячага садка, што да Данілы прыйшлі з органаў апекі», — паведамляе У.Халіп.

Органы апекі прыйшлі за сынам Саннікава і Халіп
Андрэй Саннікаў з жонкай і сынам. Фота "Народнай Волі".

Ягоная жонка адразу кінулася да садка, а сам Халіп усё ж змог зрабіць перадачу ў няволю. Трохгадовы сын кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп ходзіць у дзіцячы садок № 26 на вуліцы Слесарнай.

Цяпер вядома, што маці Ірыны Халіп размаўляе наконт далейшага лёсу ўнука.

Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Пакуль бацькі ў няволі малое знаходзілася ў бабулі і дзядулі.
Падзяліцца навіной: 
ЗП

←ЦИК не удовлетворил жалобу о признании выборов недействительными (дополнено)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика