Адваката трэці дзень не пускаюць да Някляева
24.12.2010 11:39
—
Новости Политики
Адвакат Уладзімера Някляева Тамара Сідарэнка паведаміла, што сёньня яе зноў не пускаюць да яе падабароннага, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.
«На сёньня я магу зрабіць аб’ектыўную выснову, што гэта сытуацыя, якая ствараецца штучна. Нам нічога ня кажуць. Мы сядзім у чарзе ў прыёмнай КДБ. Дзяжурны прыходзіць зь СІЗА і забірае асобаў, якія сядзяць у чарзе за намі. Мы першыя ў чарзе, але нам не даюць сустрэцца зь Някляевым», — паведаміла Сідарэнка.
Адказваючы на пытаньне, дзеля чаго гэта робіцца, Сідарэнка сказала: «Яны рэальна ня хочуць дапусьціць адваката да кантактаў зь Някляевым ужо цягам трох дзён. Тым самым парушаюць і нашы правы як адвакатаў, і правы Някляева як грамадзяніна».
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода