У Аляксандра Камароўскага адбыўся ператрус
24.12.2010 00:59
—
Новости Политики
Міліцыянты правялі ператрус у доме жодзінца Аляксандра Камароўскага. Ён з"яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
Як паведаміў Камароўскі ў каментары "Еўрарадыё", ператрус адбываўся ў яго прыватным доме, які адначасова быў і жодзінскім выбарчым штабам. Міліцыянты шукалі забароненыя рэчы -- літаратуру, зброю, наркотыкі. Што праўда, нічога такога не знайшлі. Таму забралі толькі сістэмны блок камп"ютара і 25 налепак з заклікамі выйсці на Плошчу 19 снежня.
раней супраць Аляксандра Камароўскага, былога афганца, спрабавалі сфабрыкаваць справу аб фальшывых далярах.
Падзяліцца навіной:
СМ
СМ