Патрыярх Кірыл павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі

Источник материала:  

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Сардэчна віншую Вас з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Займаючы вышэйшую дзяржаўную пасаду ў мінулыя гады, Вы шчыра служылі краіне і яе грамадзянам. Вынікі праведзеных выбараў паказалі ўзровень народнага даверу да Вас", — гаворыцца ў размешчаным на афіцыйным сайце Маскоўскага патрыярхата пасланні Прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы Прэзідэнту Беларусі. Патрыярх Кірыл адзначае, што ў Беларусі створана сістэма царкоўна-дзяржаўнага партнёрства, якая ахоплівае розныя сферы жыцця, яна ўвабрала ў сябе лепшыя прыклады еўрапейскага вопыту з улікам спецыфікі беларускага грамадства. Свяцейшы Патрыярх выказаў надзею на тое, што Беларусь будзе нязменна ісці па шляху развіцця брацкіх адносін з Расіяй, а таксама з іншымі гістарычна і духоўна блізкімі краінамі. Кіраўнік РПЦ пажадаў Прэзідэнту Беларусі міру, моцнага здароўя і сіл у клопатах на карысць Айчыне.

←Полная калькуляция

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика