Банкаўская сістэма Беларусі ў 2010 годзе выканала ўсе паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі

Источник материала:  

Аб гэтым далажыў учора Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лу- кашэнку старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.

"Прэзідэнту было даложана аб тым, што ўсе паказчыкі, закладзеныя ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі на 2010 год, банкаўскай сістэмай поўнасцю выкананы", — сказаў Пётр Пракаповіч.

У адпаведнасці з запланаванымі тэмпамі ажыццяўляецца крэдытаванне эканомікі і насельніцтва, паспяхова рэалізуецца працэнтная палітыка, надзейна працуе плацежная сістэма, стабільны курс нацыянальнай валюты. На сённяшні дзень беларускі рубель да кошыка замежных валют дэвальваваў толькі на 1,5 працэнта ў параўнанні з пачаткам года. Уклады насельніцтва ў беларускіх банках растуць, прычым у снежні сітуацыя нават палепшылася.

Прэзідэнту было даложана і аб развіцці самой банкаўскай сістэмы. Так, рэсурсная база банкаў з пачатку года вырасла на 42 працэнты ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, усе банкі выконваюць нарматывы бяспечнага функцыянавання.

Пётр Пракаповіч запэўніў кіраўніка дзяржавы, што банкаўская сістэма гатова да выканання тых задач, якія пастаўлены перад ёю ў 2011 годзе.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Полная калькуляция

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика