Някляева бачыла дзяжурная адвакатка: «На самаадчуванне ня скардзіўся»

Источник материала:  
23.12.2010 17:22 — Новости Политики
Адзіны, хто паведаміў, што бачыў Някляева пасьля яго захопу ў Бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі, — дзяжурны адвакат Нэлі Падсадная. Яна прысутнічала пры дачы тлумачэньня Някляева сьледчаму ў СІЗА КДБ ўвечары 20 сьнежня. Карэспандэнтка газэты «Народная воля» Вольга Грынявіцкая датэлефанавалася да Нэлі Падсадной і задала ёй некалькі пытаньняў.

— Нэлі Пятроўна, скажыце, калі ласка, як сябе адчуваў Уладзімір Някляеў? Да гэтага часу зь ім ня можа сустрэцца яго адвакат Тамара Сідарэнка. Складваецца ўражаньне, што нехта наўмысна не дапускае яе да падабароннага, і таму ўзьнікаюць вэрсіі: маўляў, Някляеў так дрэнна сябе адчувае, што яго хаваюць ад родных і адвакатаў…

— Адчуваў ён сябе нармальна, даваў тлумачэньні сьледчаму. Да канца допыту казаў, што баліць галава. Можа, стаміўся. Але не наракаў. Калі ў яго сьледчы і я пыталіся, ці не перапыніць допыт, калі ён сябе дрэнна адчувае, ён адказваў, што гатовы адказваць на ўсе пытаньні. Адказваў на пытаньні выразна, зразумела.

Як выглядаў? Усхваляваны, бо ж сытуацыя. Пад вокам у яго сіняк, на галаве сьляды ад зялёнкі.

— Дык вы лічыце, што небясьпекі яго здароўю няма?

— Ён ня скардзіўся. Казаў толькі, што яго забралі з бальніцы без адзеньня. Але адзеньне яму далі. Хто? Ня ведаю. На ім быў пуловэр, штаны, ён быў у абутку.

— А што ў яго пытаўся сьледчы?

— Я не магу пра гэта казаць. У нас бяруць падпіску пра неразгалошаньне зьвестак, паколькі ідзе сьледзтва.

Магу толькі сказаць, што Някляеў даваў тлумачэньні. На той момант ён быў затрыманы, не арыштаваны. Цяпер, мусіць, яму ўжо абяруць меру стрыманьня.

— А якія ён мог даваць тлумачэньні?

— Тлумачыў, што адбылося. Які ён у гэтым браў удзел.

Падзяліцца навіной: 
Народная воля

←Ряд неправительственных организаций Европы призывают освободить студентов и преподавателей ЕГУ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика