Асацыяцыя польскіх журналістаў: Патрабуем неадкладнага вызвалення арыштаваных
23.12.2010 11:05
—
Новости Политики
Асацыяцыя польскіх журналістаў скіравала Аляксандру Лукашэнку зварот з нагоды падзей 19 снежня.
Пан прэзідэнт!
Збіццё, зняволенне людзей, -- усё тое, што пабачыў праз тэлевізію свет у ноч выбараў -- узрушылі польскую грамадскую думку.
Ад імя рэпарцёраў і публіцыстаў, людзей прэсы, радыё і тэлебачання, прадстаўляючы Асацыяцыю польскіх журналістаў -- найбуйнейшую прафесійную арганізацыю ў нашай краіне, -- мы патрабуем неадкладнага вызвалення арыштаваных. У трывозе за іх жыццё і здароўе, заклікаем да захавання асноўных правоў чалавека.
Крысціна Макрасінска, Прэзідэнт Асацыяцыі польскіх журналістаў
Стэфан Трушчынскі, Генеральны сакратар Асацыяцыі польскіх журналістаў
Віктар Светлік, Дырэктар Цэнтру маніторынгу свабоды прэсы
Падзяліцца навіной: