Маёр КДБ зайграў «Тры чарапахі» падчас вобшуку
22.12.2010 18:36
—
Новости Политики
Маёр Дзем’яновіч на кватэры маладафронтаўца наладзіў гітару і зайграў беларускую песню.
Гэта адбылося на кватэры Юльяна Місюкевіча. Маладога чалавека забралі на плошчы Перамогі тры супрацоўнікі КДБ. Яны паказалі санкцыю пракурора на вобшук кватэры. Вобшук праводзіўся ў межах заведзенай крымінальнай справы па «беспарадках 19 снежня». У выніку ў Місюкевіча забралі два нотбукі, зламаны мегафон, візітоўкі, налепкі.
Убачыўшы гітару, маёр Міхаіл Дзем’яновіч наладзіў яе і зайграў «Тры чарапахі» гурту N.R.M.Хлопец падкрэслівае ветлівасць супрацоўнікаў КДБ.
Падзяліцца навіной:
КМ
КМ