Прызнанне Яраслава Раманчука

Источник материала:  
22.12.2010 15:28 — Новости Политики

У сваёй калонцы “Дзённік кандыдата” на сайце naviny.by Яраслаў Раманчук ускосна пацвердзіў, што яго заяве ….

"…Ноч не абяцала нічога добрага. Збілі адных, арыштавалі другіх, разграмілі трэціх. Узламалі дзверы ў кватэру Анатоля Лябедзькі. Вывалаклі з кватэры як закаранелага крымінальніка. А ён — старшыня паважанай ва ўсім свеце партыі. Чалавек, які настойваў на мірным характары акцыі. Яго падставілі.

Начны званок. Трывожная сустрэча. Тлумачэнне сітуацыі. Прагноз перспектываў. Праекцыя лёсаў...

Нервы на мяжы. Сілы на зыходзе. Мозг хаатычна шукае найлепшы выхад. Катастрафічна не хапае інфармацыі. І часу. Выбар, як у чалавека, якога з"елі, — толькі ўверх або ўніз. Галоўная матывацыя — выратаваць ад турмы як мага больш нявінных людзей.

Чорт з ёй, з палітычнай кар"ерай. Будучыня вырашыць. Расставіць усіх і ўсё па сваіх месцах.

Пачынаецца новае жыццё. Пакуль яшчэ ў старой Беларусі. Пакуль яшчэ несвабоднай. Новыя выпрабаванні. А хто сказаў, што да Новай Беларусі вядзе дарога, засланая ружамі?"

Версію аб тым, што Яраслава Раманчука паставілі перад выбарам, агучыў Віталь Цыганкоў. Магчыма, што у сваім артыкуле Яраслаў Раманчук спрабуе ўскосна сказаць тое, аб чым наўпрост гаварыць не можа.

Падзяліцца навіной: 
АП

←Совет Республики одобрил ратификацию белорусско-литовского соглашения о порядке взаимных поездок жителей приграничных территорий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика