Мартынаў знаходзіцца з візітам у Італіі
Запланаваны перамовы Мартынава з міністрам замежных спраў Італіі Франка Фраціні, міністрам эканамічнага развіцця Паола Рамані, прадстаўнікамі італьянскіх дзелавых колаў. Плануецца абмеркаваць увесь спектр двухбаковых адносінаў з акцэнтам на
Адбудуцца таксама сустрэчы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкана, падчас якіх плануецца закрануць тэму пашырэння двухбаковага палітычнага дыялогу і абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў сферах навукі, культуры і адукацыі.
Як паведамлялася раней, дэпутат бундэстага ад апазіцыйнай партыі «Зялёныя» Марылуізе Бек
заклікала ўлады Італіі адмяніць сустрэчу з Мартынавым.У заяве ад 21 снежня Бек падкрэсліла, што «Мінск жорстка душыць пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, а Рым сцеле чырвоны дыван для Мартынава, нібыта нічога не адбылося». Нямецкі дэпутат лічыць гэты факт «знявагай да пацярпелых ад дзеянняў міліцыі і непаважаннем дэмакратычнай апазіцыі Беларусі». Паводле яе слоў, адмова ад сустрэчы з Мартынавым стала б «знакам салідарнасці з сотнямі затрыманых».
БелаПАН