17 затрыманым пасля Плошчы пагражае да 15 гадоў турмы

Источник материала:  
21.12.2010 23:10 — Новости Политики

17 затрыманым пасля Плошчы пагражае да 15 гадоў турмы
Фота Юліі Дарашкевіч.

На сёньня праваабаронцамі адсьледжваюцца крымінальныя справы, заведзеныя перад і пасьля правядзеньня акцыі пратэсту па выніках прэзыдэнцкіх выбараў. Па справе аб масавых беспарадках на сёньняшні дзень вядома, што падазраванымі зьяўляюцца 17 чалавек. Тры чалавекі, затрыманыя прэвэнтыўна, падазраюцца ў асабліва злосным хуліганстве. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Паводле “Вясны”,

падазраюцца па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі":

1. Някляеў Уладзімер - кандыдат у прэзыдэнты
2. Саньнікаў Андрэй - кандыдат у прэзыдэнты
3. Кастусёў Рыгор - кандыдат у прэзыдэнты
4. Статкевіч Мікалай - кандыдат у прэзыдэнты
5. Міхалевіч Аляксей - кандыдат у прэзыдэнты
6. Рымашэўскі Віталь - кандыдат у прэзыдэнты
7. Севярынец Павел - давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага
8. Бандарэнка Зьміцер - каардынатар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь"
9. Халіп Ірына - журналістка, жонка Андрэя Саньнікава
10. Радзіна Натальля - журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайту charter97.org
11. Лябедзька Анатоль - старшыня Аб"яднанай грамадзянскай партыі
12. Палажанка Анастасія - намесьнік старшыні "Маладога Фронту"
13. Дзьмітрыеў Андрэй - кіраўнік перадвыбарнага штабу У. Някляева
14. Фядута Аляксандр - палітоляг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева
15. Атрошчанкаў Аляксандр - прэс-сакратар перадвыбарнага штабу А. Саньнікава
16. Класкоўскі Аляксандар - былы супрацоўнік міліцыі
17. Кобец Уладзімер - кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саньнікава

Артыкул 293 "Масавыя беспарадкі"

1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэннем маёмасьці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, -

караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

2. Удзел у масавых беспарадках, які палягаў у непасрэдным зьдзяйсьненьні дзеяньняў, названых у частцы першай дадзенага артыкулу, - караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса "Хуліганства"

1. Дашкевіч Зьміцер - старшыня "Маладога Фронту"
2. Лобаў Эдуард - актывіст "Маладога Фронту"
3. Лазар Дзяніс - актывіст "Маладога Фронту"

Затрыманыя прэвэнтыўна, 18 сьнежня.

Артыкул 339 "Хуліганства"

1. Наўмысныя дзеяньні , якія груба парушаюць грамадзкі парадак і выяўляюць відавочную непавагу да грамадзтва, што суправаджаюцца ўжываньнем гвалту або пагрозай яго ўжываньня альбо зьнішчэньнем або пашкоджаньнем чужой маёмасьці альбо якія вызначаюцца выключным цынізмам (хуліганства), --

2. Хуліганства, зьдзейсьненае паўторна, альбо групай асоб, альбо зьвязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеяньні, альбо спалучанае з прычыненьнем меней цяжкага цялеснага пашкоджаньня (злоснае хуліганства)

3. Дзеяньні, прадугледжаныя часткамі першай або другой дадзенага артыкулу, зьдзейсьненыя з ужываньнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці зброі для прычыненьня цялесных пашкоджаньняў, ужываньнем выбуховых рэчываў або выбуховых прыладаў альбо зьдзейсьненыя з пагрозай іх ужываньня, пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) -

Караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Мікола Статкевiч трэцi дзень трымае галадоўку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика