Былы міліцыянт Класкоўскі: Я моцна каюся
21.12.2010 21:11
—
Новости Политики
На сайце ГУУС сёння выкладзеныя паказанні былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, што даваў адпор АМАпаўцам на Плошчы 19 снежня.
Класкоўскі прызнаўся, што быў п’яны і папрасіў прабачэнні ў міліцыянтаў.
Аляксандр Класкоўскі прызнаўся, што апрануў міліцэйскую форму, наверх куртку і пайшоў на Плошчу. А яшчэ перад гэтым выпіў спіртныя напоі.
«Паддаўшыся заклікам апазіцыі, я прыйшоў на Плошчу. Улічваючы, што я быў пад уздзеяннем алкаголю, то паддаўся эйфарыі натоўпу. Прыняў удзел у масавых беспарадках», — сказаў А.Класкоўскі.Былы міліцыянт адзначыў, што быў на вастрыні натоўпа. Людзі пабачылі на ім міліцэйскую форму і спрабавалі збіваць. «Я пайшоў да ланцуга спецназу, каб выратавацца. Паказаць, што я на іх баку», — адзначыў ён.
Іншае відэа, удзелу Класкоўскага ў Плошчы, аспрэчвае ягоныя папярэднія словы. Бо размаўляе з спецназаўцамі яшчэ будучы апрануты ў куртку.
«Мае паводзіны былі неадэкватныя і грубыя. Я моцна каюся і прашу прабачэнні ў супрацоўнікаў міліцыі. Мае дзеянні былі ідыёцкімі», — зазначыў ён.Падзяліцца навіной: