Верх цынізму ад Лазавіка: Ніхто з кандыдатаў пакуль не абскардзіў вынікаў выбараў
Паводле яго слоў, падаваць скаргу аб прызнанні выбараў несапраўднымі былыя кандыдаты ў прэзідэнты могуць не пазней чым на трэці дзень пасля выбараў, прычым асабіста. Акрамя таго, кандыдат можа аспрэчыць рашэнне Цэнтрвыбаркама ў Вярхоўным судзе на працягу дзесяці дзён.
«Думаю, скаргі ўжо наўрад ці паступяць», — выказаў меркаванне Лазавік.
Пры гэтым ён падкрэсліў: кандыдаты, затрыманыя падчас акцыі апазіцыі 19 снежня, наўрад ці маглі б разлічваць на задавальненне сваіх скаргаў. «Сваімі правакацыямі, наконт якіх іх папярэджвалі Цэнтрвыбаркам і Генеральная пракуратура, яны пазбавілі сябе статусу не толькі палітыка, але і добрапрыстойнага грамадзяніна», — дадаў сакратар ЦВК.
Нагадаем,
У дачыненні да арганізатараў несанкцыянаванай акцыі распачата справа па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
БелаПАН