Рада ЕС абмяркуе сітуацыю ў Беларусі

Источник материала:  
21.12.2010 17:59 — Новости Политики

Рада Еўрасаюза абмяркуе сітуацыю ў Беларусі ў студзені 2011 года. Пра гэта 21 снежня паведаміла Мая Качыянчыч — прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Мы звычайна абмяркоўваем сітуацыю ў тых краінах, дзе прайшлі выбары», — паведаміла Качыянчыч.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці прывядуць падзеі ў Мінску да перагляду палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі, Качыянчыч адказала, што не можа рабіць здагадак наконт гэтага.

Качыянчыч паведаміла, што пасяджэнне Рады ЕС пройдзе пад старшынствам Эштан.

20 снежня на падставе заключэння міжнародных назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ Эштан зрабіла чарговую заяву аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

«На жаль, тэндэнцыя адноснага прагрэсу ў перыяд выбарчай кампаніі не завяршылася празрыстым і справядлівым выбарчым працэсам, — гаворыцца ў заяве Эштан. — Асабліва сумна, што дзень галасавання быў азмрочаны насіллем, якое я рашуча асуджаю. У прыватнасці, збіванне і затрыманне некалькіх лідараў апазіцыі, уключаючы кандыдатаў у прэзідэнты, непрымальнае».

Эштан нагадала пра «палітыку крытычнага ўзаемадзеяння», у рамках якой ЕС прапанаваў Беларусі пашырыць двухбаковыя адносіны. Гэта палітыка, паводле слоў Эштан, залежыць ад павагі прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека.

Падзяліцца навіной: 
Антон Тарас, БелаПАН

←Председатель Всемирного культурного центра "М.А.Й" поздравил Лукашенко с переизбранием на пост Президента Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика