Наста Рымашэўская: Майго мужа сёння дапытвалі ў КДБ

Источник материала:  
21.12.2010 13:13 — Новости Политики
Як паведаміла «Нашай Ніве» жонка Віталя Рымашэўскага, Наста, а 10 гадзіне сёння меў адбыцца допыт у КДБ.

«Учора мне пазваніў адвакат Віталя і паведаміў, што 21 снежня Віталя дапытаюць, пасля допыту вырашыцца яго далейшы лёс. Пакінуць у КДБ, альбо перавядуць у «валадарку», — распавяла спадарыня Наста.

«Ніхто з органаў да мяне не прыходзіў, не званіў. І нічога мне аб Віталі не паведамлялі. Я занесла заяву ў наш РУУС, але адказу дагэтуль няма. Ведаю, што Вольга Някляева звярнулася да генеральнага пракурора.

Я таксама хацела б гэта зрабіць. Аднак ў мяне ж малое дзіця, я не магу яго пакінуць аднаго і заняцца справамі мужа.

Спадзяюся, хутка даведаюся добрыя навіны», — гаворыць Наста Рымашэўская.

Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

←Представители демсил требуют наказать тех, кто допустил репрессии против мирных граждан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика