Ні бога, ні чорта: Лукашэнка даў інтэрв'ю «Еўраньюс»
«Я баюся толькі аднаго: я дзеючы прэзідэнт у беларускай дзяржаве, і ў мяне ёсць свой народ, — сказаў ён. — І я павінен гарантаваць мір і бяспеку гэтаму народу. Усё, што адбылося ў нядзелю, зафіксавана, у тым ліку і замежнымі журналістамі, і „Еўраньюс“. Калі вы сумленныя, пакажыце, калі ласка, тое, што адбылося. Гэта масавыя беспарадкі, і за гэта арганізатары і ўдзельнікі павінны адказаць. І яны за гэта адкажуць — не перада мной. Мне гэта не трэба, я
не крыважэрны.Яны адкажуць перад беларускім народам, па нашых законах».
«Калі б такое здарылася ў Францыі (там знаходзіцца офіс тэлеканала), Яны б адказвалі па французскіх законах. Але павінен вам сказаць, для даведкі,
мы, як у Францыі, іх слезацечным газам не атручвалі і ў гэтыя марозныя дні вадой з брандспойтаў не палівалі. Таму нам яшчэ да вашай дэмакратыі далёка»,— заявіў беларускі кіраўнік.
На пытанне, цікавіўся ён здароўем збітага кандыдата ў прэзідэнты на
Калі вы маеце на ўвазе тое пабоішча, якое яны арганізавалі і уцягнулі ў гэты непаўналетніх і маладых неўтаймаваных людзей, вы, напэўна, таксама гэтыя малюнкі бачылі. А пажадана, каб вы іх паглядзелі — не толькі карцінку кандыдата з падбітым вокам. І пачыталі нядаўнія заявы начальніка штаба спадара Някляева, які абсалютна не абвінавачвае міліцыю ў тым, што адбылося. Гэта іх выхадкі і хай яны ў гэтым разбіраюцца самі. Нас у гэта ўцягваць не трэба» .
Па словах Лукашэнкі, пад следствам знаходзіцца
«і не восем, і не дзевяць» былых кандыдатаў, а «два ці тры, калі ўжо на тое пайшло».Беларускі кіраўнік запэўніў, што яго
«абсалютна не хвалюе» заява місіі АБСЕ аб недэмакратычна характары выбараў.«Усё, што прапісала місія, гэта велізарны крок наперад у параўнанні з тым, што было ў 2006 годзе. І паверце, што на гэтай базе мы можам з Еўропай выбудоўваць адносіны. І той, хто сапраўды хоча непрадузята бачыць становішча ў Беларусі… Гэта —
і ўпэўнены, што ў нас з вамі — і з Францыяй, і з Еўрасаюзам, шмат праблем, якія мы ў найбліжэйшай будучыні вырашым. Усё гэта пройдзе, усё гэта наноснае. Я ад вас прашу толькі аб’ектыўнасці. Не трэба, каб канал «Еўраньюс» вёў сябе неаб’ектыўна. Аб’ектыўнасці па падзеях у Беларусі пакуль было замала «, — сказаў Лукашэнка.
Інтэрв’ю з ім апублікавана на сайце тэлеканала пад рубрыкай «Гвалт».Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.