Вязняў двое сутак трымаюць без ежы і пітва
21.12.2010 09:23
—
Новости Политики
«Нас адмаўляюцца браць на Акрэсціна, — паведаміў „Нашай Ніве“ арыштаваны падчас Плошчы Алесь Мілінец. — Другія суткі сядзім у аўтазаку. Нас тут 31 чалавек. Паперы належным чынам не аформленыя. У Партызанскім РУУС зрабіць гэта адмаўляюцца».
Самае прыкрае, што вязні ўжо амаль двое сутак знаходзяцца без усялякай ежы і вады. Пакуль яны дакладна не ведаюць, дзе будуць адбываць пакаранне.
Самому Алеся Мельянцу прысудзілі 12 сутак арышту.
Падзяліцца навіной:
ЗП
ЗП