Назіральніца: «Я бачыла, як фальсіфікуюць вынікі галасавання»

Источник материала:  
21.12.2010 02:05 — Новости Политики

Назіральніца Дар’я Каткоўская расказала, як выбарчая камісія маніпулявала зь бюлетэнямі на ўчастку № 17 у Фрунзенскім раёне Мінска.

Каткоўская: «Я была назіральніцай на ўчастку № 17 у Фрунзенскім раёне горада Мінска. Гэта Сухарава, гэта той участак, выбарцам якога з’яўляюся я. Я была там разам з маімі знаёмымі з бельгійскай тэлевізіі. Я не магу сказаць, што я бачыла, як лічылі галасы, але гэта было ўпершыню (а я назіраю з 2001 года), калі я стаяла ў метры ад стала — мяне трымаў кіраўнік камісіі, мяне трымала міліцыя, але, прынамсі, я бачыла, як НЕ ЛІЧАЦЬ ГАЛАСЫ. Гэтая сітуацыя была ўся знятая на відэа:

Я бачыла, што галасы адных і тых жа кандыдатаў кладуць у розныя стосы — гэта значыць, што бюлетэні, дзе крыжыкі стаяць у розных месцах, кладуць то ў адну, то ў другую стопку.

Потым. Я галасавала на тым участку і свой бюлетэнь сапсавала. На ім было напісана: „Саня паедзе ў Гаагу“. У канцы яны сказалі: „Тры сапсаваныя бюлетэні“, і паказалі іх. Я кажу: „Прабачце, я выбарніца гэтага участку, тэрмінова шукайце мой бюлетэнь“. Празь дзве хвіліны мой бюлетэнь з гэтым надпісам быў знойдзены ў стосе за А.Лукашэнку. Гэта значыць, што

калі „Саня едзе ў Гаагу“, то гэты бюлетэнь чамусьці кладуць у яго стос.

Такім чынам, папросту ніхто не лічыў гэтыя галасы. Бюлетэні складваліся ў розныя стосікі, гэтыя стосікі неяк фармаваліся, і ў выніку на нашых вачах больш за 80 адсоткаў было аддадзена Аляксандру Лукашэнку. Там быў 71 голас за Рыгора Кастусёва з дзвюх тысяч, хаця адзіны стос, які я магла бачыць, гэта быў стос якраз за Рыгора Кастусёва. Я магу сказаць, што там было каля 200 бюлетэняў, калі яны клалі першапачаткова ў гэты стос».

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

←Александр Лукашенко об итогах выборов Президента Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика