Мэтай кіраўніка дзяржавы павінны быць дабрабыт народа і стабільнасць у краіне

Источник материала:  

Аляксандр Лукашэнка 19 снежня прыняў удзел у галасаванні ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарчым участку нумар 1 Цэнтральнага раёна Мінска, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

На выбарчым участку прысутнічала больш за 20 наглядальнікаў, у тым ліку міжнародных: з Вялікабрытаніі, Даніі, Германіі, Італіі, Расіі, Азербайджана.

У час размовы з міжнароднымі наглядальнікамі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь не мае намеру любымі спосабамі дабівацца міжнароднага прызнання прэзідэнцкіх выбараў. "Мы не збіраемся ні да якога міжнароднага прызнання паўзці на карачках", — сказаў ён.

"Не трэба нам пастаянна ставіць умовы, мы самі разбяромся, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мы вельмі добра адчуваем сябе ў міжнароднай супольнасці".

Што ж датычыцца апазіцыі, то, на думку Прэзідэнта, сваімі непрадуманымі дзеяннямі яна працавала на карысць дзеючай улады. "Калі шчыра казаць, то на мой бок папрацавала і апазіцыя. Вялікі, вялікі ім дзякуй за іх бесталковыя выступленні, за бесталковую агітацыю, якую яны правялі", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Мэтай кіраўніка дзяржавы павінны быць дабрабыт народа і стабільнасць у краіне

Кіраўнік дзяржавы таксама пацвердзіў намер развіваць партнёрскія адносіны з Захадам, але на раўнапраўнай аснове. "Калі там дзверы закрыты, значыць, мы ідзём туды, дзе яны адкрыты", — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў неабходнасць пашырэння супрацоўніцтва са скандынаўскімі краінамі: "Мы самі там недапрацоўваем, абавязкова гэты вектар будзе ўзмоцнены, таму што там падобныя на Беларусь краіны".

Кіраўнік дзяржавы паглядзеў, як арганізаваны выбарчы працэс на ўчастку, пагутарыў з людзьмі, якія прыйшлі аддаць свае галасы за кандыдатаў.

Ход выбараў на ўчастку № 1 асвятлялі амаль 100 журналістаў, якія прадстаўляюць каля 40 СМІ як айчынных, так і замежных. Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні, якія іх цікавяць.

Каментуючы заявы сваіх апанентаў наконт фальсіфікацыі вынікаў цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вывады можна рабіць толькі пасля завяршэння выбараў.

"Калі выбары адбудуцца, тады і можна рабіць нейкія вывады, — сказаў Прэзідэнт. — Выбары яшчэ ідуць. Будуць яны фальсіфікаваныя, не будуць фальсіфікаваныя, ёсць адпаведныя камісіі, органы, якія дадуць ацэнку гэтаму".

У той жа час Аляксандр Лукашэнка лічыць, што такія заявы апазіцыйных кандыдатаў сведчаць аб іх бяссіллі.

"Калі палітыкі, якія ідуць на выбары, а яны ледзь не за паўгода гаварылі, што будуць выбары сфальсіфікаваны, значыць, яны проста не гатовы да выбараў і адчуваюць, што, хутчэй за ўсё, яны прайграюць. Толькі вось як я магу расцаніць такія заявы, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Палітык, калі ён па-сапраўднаму прыйшоў у палітыку, калі ён змагаецца за пасаду або за дэпутацкае крэсла, ён заўсёды, нават адчуваючы, што прайграе, усё роўна ўпэўнена будзе гаварыць, што выйграе, будзе перамагаць. І ні пра якія фальсіфікацыі гаворкі быць не можа". На думку кіраўніка дзяржавы, сапраўдны палітык заўсёды будзе змагацца да канца.

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што калі ідуць заявы кандыдатаў аб фальсіфікацыі, "яны даўно сябе асудзілі на адпаведную ролю".

"Сёння і мой лёс, і іншых кандыдатаў вырашыць толькі беларускі народ. Вырашыць, што трэба другі тур — будзе другі, новыя прэзідэнцкія выбары — будуць новыя", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Вы сёння адзін дзень бачыце цалкам роўнага і безабароннага Прэзідэнта".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля заканчэння выбараў выбарчыя урны будуць раскрыты, бюлетэні падлічаны членамі выбарчых камісій, і будзе вынесены вердыкт. "Інакш не будзе — толькі так", — сказаў ён.

Каментуючы заявы аб тым, што дзеючаму Прэзідэнту СМІ і тэлебачанне, у прыватнасці, надаюць увагі больш, чым іншым кандыдатам, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Калі яны будуць дзеючымі прэзідэнтамі, іх тэлебачанне будзе асвятляць столькі, колькі мяне, а, можа, і больш". Беларускі лідар адзначыў, што паколькі з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, ад яго слова ў краіне многае залежыць, а тое, што яго дзейнасць асвятляецца па тэлебачанні — гэта справаздача і празрыстасць дзеянняў. "Што людзі падумалі б, калі б хоць тыдзень не бачылі Прэзідэнта?" — задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца іншых кандыдатаў, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсім ім прадастаўлена магчымасць выступіць на тэлебачанні. "Спакойна я стаўлюся да ўсялякіх заяў. Ідзе вострая палітычная барацьба. Убачыце, што яны будуць гаварыць заўтра, паслязаўтра", — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

У кіраўніка дзяржавы цікавіліся, ці змогуць улады гарантаваць бяспеку людзей у выпадку, калі адбудзецца несанкцыянаваная акцыя на плошчы, да якой заклікае апазіцыя. "Усё будзе абсалютна па закону, у тым ліку і забеспячэнне бяспекі, — сказаў Прэзідэнт. — Не хвалюйцеся, нікога сёння на плошчы не будзе".   Аляксандр Лукашэнка па просьбе журналістаў пракаментаваў агучаную "Вікілікс" інфармацыю пра $9 млрд, якія нібыта захоўваюцца на яго рахунках.

"Калі знойдзем $9 млрд — жанчынам крыху больш аддадзім, мужыкам — менш, — з усмешкай сказаў Прэзідэнт. — $9 млрд — гэта ўсё ж справа вартая. Знойдзеце — мне, калі ласка, 1 працэнт, 99 працэнтаў — сабе".

Журналісты папрасілі Аляксандра Лукашэнку таксама выказаць сваё меркаванне і наконт інфармацыі, якая з'явілася ў прэсе, аб тым, што на сустрэчы з кіраўніком МЗС Эстоніі ён зрабіў шэраг антырасійскіх заяў, у прыватнасці аб тым, што вайну ў Грузіі справакавала Расія.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што заўсёды вельмі асцярожны ў выказваннях з замежнымі дыпламатамі. "Што датычыцца замежных дзяржаў, асабліва заходніх, смею запэўніць, што я вельмі, вельмі акуратны і асцярожны з імі, нават калі ў нас канфідэнцыяльныя перагаворы", — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што неабходна паглядзець крыніцу, цяпер жа ён апасаецца паглыбляцца, каментуючы гэта. "Такога, падкрэсліваю, ніколі не было. Усё, што я гаварыў пра Паўднёвую Асецію і Абхазію, гаварыў вельмі адкрыта і сумленна", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама дадаў: "Усё, што датычыцца Расіі, я ўжо сказаў, і нават больш".

Пытанні журналістаў датычыліся і тэмы знешняй палітыкі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пасля выбараў у Беларусі будуць цудоўныя адносіны з Расіяй і як мінімум добрыя — з ЗША. Адказваючы на пытанне, ці вернецца ў Беларусь пасол ЗША, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта залежыць ад самога пасла. "Гэта яго права: хоча вяртацца — няхай вяртаецца, не хоча — няхай знаходзіцца ў Вашынгтоне, можа, яму там больш зручна працаваць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца адносін Беларусі з ЕС, то Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яны будуць настолькі добрымі, наколькі гэтага жадае Еўрасаюз. "На тэму, што мы жадаем Еўрапейскаму саюзу і якімі хочам бачыць адносіны з ім, ужо сказана не аднойчы. Усё будзе залежаць ад таго, наколькі гэтага жадае ЕС. Жадаеце вы мець з намі добрыя адносіны — калі ласка, будзем гатовы з вамі супрацоўнічаць. Калі вы не пажадаеце, як і ў папярэднія гады, — мы вас прымусіць не можам".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Еўрапейскага саюза ёсць свае праблемы. "Праблем вы бачыце там больш, чым у нас. Напэўна, вы гэта заўважылі. Калі прыехалі ў Беларусь з-за мяжы, усё ўбачылі, усё ўзважылі. Там праблем не менш, — сказаў Прэзідэнт. — Калі пасля ўсяго гэтага Еўрапейскі саюз не гатовы з намі супрацоўнічаць, мы пачакаем".

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне латвійскага журналіста, адзначыў, што Беларусь гатова больш актыўна супрацоўнічаць з Латвіяй у энергетычнай сферы. На думку кіраўніка дзяржавы, тэма энергетычнай бяспекі з'яўляецца найбольш важным пытаннем двухбаковага парадку дня. "Гэта і для вас, і для нас важна", — падкрэсліў ён.

"Калі вы пагодзіцеся з тым, што мы прапануем, то, забяспечваючы сваю энергабяспеку, дыверсіфікуючы пастаўкі энерганосьбітаў, мы ў "прычэп" прыхопім і Латвію. Для нас гэта будзе нескладана — забяспечваючы сябе, забяспечым і вас", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Гэта вашаму кіраўніцтву сказана, і ўжо даўно. Чакаем ад вас адказу", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Адказваючы на пытанне грузінскага журналіста, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларусь выбудоўвае дружалюбныя адносіны з Грузіяй. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "У нас заўсёды былі вельмі добрыя адносіны з Грузіяй. Гэта дружалюбная нам рэспубліка і народ, з якімі ў нас добрыя адносіны, і, паверце, мы не збіраемся іх псаваць".

Адно з пытанняў датычылася дыялога з прадстаўнікамі апазіцыі. Прэзідэнт адзначыў, што гатовы супрацоўнічаць з усімі, хто выступае за стабільнасць і бяспеку ў Беларусі.

Мэтай кіраўніка дзяржавы павінны быць дабрабыт народа і стабільнасць у краіне"Я з бандытамі і дыверсантамі ніякіх дыялогаў не вяду, а з нармальнай апазіцыяй, — сказаў Прэзідэнт. — Павінен прызнацца, што сярод альтэрнатыўных кандыдатаў ёсць нямнога нармальных людзей, разумных, са сваёй пазіцыяй і пунктам гледжання. Я гэта ўжо ацаніў, калі вы сочыце за перадвыбарнай кампаніяй, прытым у прамым эфіры і публічна. І павінен вам сказаць, што пасля такой заявы гэты альтэрнатыўны кандыдат па рэйтынгу выйшаў на другое месца".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Я гатовы супрацоўнічаць з кім хочаце, з апазіцыяй, не апазіцыяй — з людзьмі, якія хочуць жыць у сваёй краіне і забяспечваць яе незалежнасць, каб наша краіна была спакойнай і прыгожай, як гэтага хачу я". Пры гэтым Прэзідэнт дадаў, што важна, каб замежныя госці прыязджалі ў нашу краіну, супрацоўнічалі з намі і маглі тут спакойна адпачываць, падарожнічаць.

"Мэта адна — дабрабыт народа і стабільнасць у дзяржаве", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Можаце гэту "кальку" накласці на ўсе заявы альтэрнатыўных кандыдатаў і ўбачыце, з кім я буду размаўляць, а з кім — не".

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ўпэўнена ідзе на выбары. Ён сказаў, што адчуваў вялікую падтрымку народа. "Калі б не адчуваў яе, то не стаў бы кандыдатам у Прэзідэнты", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў: "У нас цудоўны народ". "Калі цяжка — еду да людзей. Менавіта ў гушчы народа наспяваюць многія складаныя рашэнні", — дадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што не збіраецца святкаваць у выпадку, калі пераможа на прэзідэнцкіх выбарах.

"Калі нехта лічыць, што выбарамі ўсё заканчваецца, то проста дрэнна разбіраецца ў палітыцы і нічога не разумее ў жыцці дзяржавы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Пасля выбараў работа ў Прэзідэнта толькі пачынаецца. Таму калі ўсё будзе добра, значыць, з заўтрашняга дня мне трэба будзе думаць аб будучым, а не святкаваць перамогу".

Адказваючы на пытанне, якім чынам правядзе сённяшні дзень, Прэзідэнт сказаў, што як звычайна. "Звычайна прыходжу дадому, як гэта было раней, на стале 15 кг дакументаў. Праўда, я пазаўчора і ўчора крыху разабраўся, адзін чамадан застаўся невялікі. Вярнуся дадому, прагляджу гэтыя дакументы, адпраўлю іх у Адміністрацыю, павячэраю. Калі будзе нармальнае надвор'е, прабягуся на лыжах, ну а потым лягу спаць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Калі на гэты час будзе для мяне інфармацыя, я яе атрымаю".

←А поутру они проснулись

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика