Штурмам узята кватэра міліцыянта, што стрымліваў спецназ (+ відэа)
20.12.2010 23:31
—
Новости Политики
Стала вядома, што 20 снежня каля 22.30 работнікі сілавых органаў уварваліся ў кватэру былога міліцыянта, які стрымліваў АМАП на плошчы Незалежнасці. Ён затрыманы.
Затрыманне адбылося ў кватэры на вуліцы Ракасоўскага ў Мінску. Са словаў сястры затрыманага, аперацыю ажыццявілі супрацоўнікі КДБ.
Былога міліцыянта зваць Аляксандр Класкоўскі, ён сын вядомага журналіста, таксама Аляксандра.
Відэа эпізода з 19 снежня:
Сачыце за развіццём падзей на NN.BY.
Падзяліцца навіной: