Міністр замежных спраў Літвы: Правакацыя каля Дома ўрада была зрэжысіраваная
20.12.2010 19:56
—
Новости Политики
Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў, што Літва ўхваляе ацэнку міжнародных назіральнікаў, якія сказалі, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі недэмакратычнымі.
Ён назваў правакацыю каля Дома ўрада «зрэжысіраванай» і звінаваціў улады ў рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў.
Цікава, што лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс» спачатку паставіла інфармацыю пра гэтую рэзкую заяву Ажубаліса, але пасля яна знікла з інфармацыйнай стужкі.
Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай
Мікола Бугай