Акцыя 20 снежня на плошчы Незалежнасці зачышчана спецназам

Источник материала:  
20.12.2010 18:26 — Новости Политики
На Плошчы Незалежнасці ў Мінску, пасля 18-й сабралася каля 30 чалавек, пераважна ацалелыя моладзевыя актывісты (Мікола Дземідзенка, Алесь Каліта)

Прыкладна, а 18:15 яны разгарнулі расцяжку «Сыходзь».

Праз некалькі хвілін пасля пачатку акцыі пад’ехалі два аўтобусы са спецназам, адтуль выскачылі байцы і хутка зачысцілі плошчу, пахапаўшы ўсіх прысутных.

Сярод затрыманых — сын былога кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва — Андрусь, які навучаецца па праграме Каліноўскага ў Гданьску.

Дасталася таксама і журналістам, што прысутнічалі на акцыі.

***

Нагадаем, што напярэдадні, 19 снежня, незадоўга да сваіх затрыманняў дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты заклікалі людзей выйсці на Плошчу Незалежнасці вечарам панядзелка.

Падзяліцца навіной: 
nn.by + Радыё Свабода

←Прэс-сакратару Някляева Юліі Рымашэўскай далі 13 сутак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика