Лукашэнка распарадзіўся апублікаваць сакрэтныя матэрыялы пра заходніх партнёраў Беларусі і апазіцыю
«Сёння я распарадзіўся ў самай масавай газеце апублікаваць усе матэрыялы для таго, каб беларускі народ канчаткова паглядзеў і на нашых заходніх партнёраў, і на гэтую так званую апазіцыю, і альтэрнатыўных кандыдатаў», — паведаміў ён 20 снежня на
Паводле яго слоў, будуць апублікаваныя ўсе дакументы, якія захоўваюцца ў архіве пад грыфам «сакрэтна». «Мы на працягу літаральна тыдня, можа быць,
Ён падкрэсліў: «яшчэ не ўсё паказана пра тое, што было за рамкамі выбараў».
«Паглядзім, як на гэта будуць рэагаваць і тыя, хто будзе апублікаваны на гэтым сайце Wikileaks беларускім, і тыя абаронцы, якія ў іх стаяць за спінай», — сказаў Лукашэнка.Паводле яго слоў, рашэнне аб публікацыі сакрэтных матэрыялаў прынята з улікам цікавасці журналістаў. «Каб мяне не папракалі, бо гэта — гістарычна важная падзея. Мы гэта абмяркоўваем, гэта ад вас залежыць. Гэтыя вы ўсё на шчыт паднялі», — дадаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што ўсю ноч пасля выбараў вывучаў, як падавалася інфармацыя пра сітуацыю ў Беларусі.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН