Лукашэнка: Мы рэфармуем інтэрнэт пасля выбараў
20.12.2010 17:54
—
Новости Политики
Беларускія ўлады пасля выбараў плануюць рэфармаваць інтэрнэт. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
«Мы рэфармуем інтэрнэт, прывядзем яго ў адпаведнасць з заходнімі ўзорамі. Мы гэтага не зрабілі да выбараў. Гэта была мая пазыцыя:
не чапайце, кажу, скажуць, што мы кагосьці там заціскаем», — растлумачыў Лукашэнка.Пры гэтым ён папярэдзіў, што журналістам, у тым ліку
«Хопіць здзекавацца над уладай і над народам.
За кожнае напісанае слова вы будзеце несці поўную адказнасць.Убачылі міністра, які правараваўся, раўняйце катком, але вы павінны гэта даказаць «, — папярэдзіў Лукашэнка журналістаў.
«За ўвесь ўкіды вы будзеце адказваць.Нават калі вашыя рэдакцыі размешчаны далёка за мяжой, мы будзем прад’яўляць прэтэнзіі тым дзяржавай, дзе размешчаны гэтыя рэдакцыі «, — заявіў прэзідэнт.
На яго думку, журналісты павінны быць адказныя за тыя словы, якія яны «ўкідаюць у народ».
Падзяліцца навіной:
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Дзмітрый Заяц, БелаПАН