Амбасада ЗША ў Менску дамагаецца вяртаньня Някляева
20.12.2010 14:17
—
Новости Политики
На сайце амэрыканскай амбасады ў Менску зьявілася наступная заява:
Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць ўсе акты гвалту ў дзень выбараў у Беларусі. Мы асабліва занепакоеныя празьмерным ужываньнем сілы з боку ўладаў, уключаючы зьбіцьцё і затрыманьне некалькіх кандыдатаў у прэзыдэнты і гвалт у дачыненьні да журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Мы ўстрывожаныя тым, што кандыдат Уладзімер Някляеў быў гвалтоўна вывезены з бальніцы Мінска невядомымі асобамі, і мы дамагаемся яго бяспечнага і неадкладнага вяртаньня. Мы заклікаем урад Беларусі праявіць стрыманасьць у заканчэньне выбарчага працэсу, які павінен быць вольны ад далейшага запалохваньня і гвалту.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода