Польскі назіральнік: Гэта кабарэ, а не падлік галасоў
20.12.2010 01:01
—
Новости Политики
Дэпутат польскага парлямэнту Павал Панцыліюш, які быў назіральнікам на выбарах у Беларусі, сказаў польскай газэце Rzeczpospolita, што ён быў сьведкам «кабарэтнага» падліку галасоў на адным з выбарчых участкаў.
«Сябры камісіі адгароджваюцца ад назіральнікаў, адварочваюцца да іх сьпінамі, штосьці там лічаць самі сабе, раскладваюць бюлетэні і нікога не інфармуюць, што на тых выбарчых бюлетэнях пазначана. У гэткай сытуацыі цяжка сьцьвердзіць, ці выбары былі сумленныя, ці не. Аб гэтым ведае толькі камісія», — сказаў Панцыліюш.
Панцыліюш дадаў, што адносна самога галасаваньня на працягу дня ў яго няма засьцярогаў.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода