Невядомыя ў цывільным вывезлі з бальніцы Някляева, Рымашэўскага, Саннікава
«Невядомыя ў цывільным прыйшлі ў палату і забралі Някляева. Адбылося гэта прыкладна а палову на першую ночы, як толькі сышлі журналісты», — зазначыў А.Дзмітрыеў.
Цяперашняе месцазнаходжанне Някляева невядомае.
Віталя Рымашэўскага, збітага на плошчы Незалежнасці, па галаве, таксама даставілі ў бальніцу. Калі ён выходзіў з бальніцы, на яго накінуліся людзі ў цывільным, у чорнай вопратцы, закінулі ў белы мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку», — паведаміў Садоўскі.
Паводле яго слоў, затрымана таксама давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Ірына Губская і яшчэ сем актывістаў БХД з рэгіёнаў.
Акрамя таго, адзначыў Садоўскі, затрыманы кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага Павел Севярынец. «Ён знаходзіцца ва УУС Маскоўскага раёна», — сказаў Садоўскі.
Як паведамляецца, затрыманы таксама Рыгор Кастусёў, кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ.
ЗП