МЗС Польшчы асуджае «жорсткае збіццё ў Менску» і называе Някляева «галоўным супернікам Лукашэнкі»

Источник материала:  
20.12.2010 02:12 — Новости Политики
МЗС Польшчы распаўсюдзіла заяву, у якой рашуча асуджае разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску.

«Міністэрства замежных спраў заяўляе, што жорсткія збіцці на вуліцах Менску апазіцыйных палітыкаў, у тым ліку Уладзіміра Някляева, галоўнага суперніка Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, выклікаюць рашучы пратэст. Будучы глыбока занепакоенымі адсутнасцю дакладнай інфармацыі аб абставінах збіцця і здароўя Някляева і суправаджаючых яго асобаў, мы лічым абсалютна неабходным высветліць усе гэтыя пытанні. Лічым збіццё і арышты дэманстрантаў і жорсткасць міліцыі недапушчальнымі. Мы настойліва заклікаем не прымяняць насілл для вырашэння палітычнага канфлікту.

Для аналізу выніку выбараў і іх правядзення Міністэрства замежных спраў чакае паведамлення місіі АБСЕ, якая ажыццяўляе назіранне за выбарамі ў Беларусі на месцы».

Падзяліцца навіной: 
АП

←Фоты Юліі Дарашкевіч з плошчы Незалежнасці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика