Актывіста «Гавары праўду» Міхася Пашкевіча сцераглі чатыры падпалкоўнікі
20.12.2010 02:46
—
Новости Политики
Як паведаміў карэспандэнту «НН» актывіст «Гавары праўду» Міхась Пашкевіч, на волю яго выпусцілі гадзіну таму. 16 гадзін перад тым яго пратрымалі ў ГАМ 2 Фрунзенскага РУУСу на вулицы Адзінцова. Затрыманне тоумачылі тым, што Пашкевіч «праходзіць як сведка па справе з валютай». Але міліцыянты простым тэкстам яму казалі, што іх задача — ізаляваць яго на час падзей.
«Мне грэхбыло скардзіцца — чатыры падпалкоўнікі сцерагуць, носяць ежу і маюць адну задачу- не даць мне трапіць на Плошчу, — распавёў М.Пашкевіч. — Я кажу- мяне на ІЧУ, як Дашкевіча? — Яны кажуць: не, ты проста пэўны час будзеш тут. Пасля яшчэ „дзякуй“ скажаш».
Падзяліцца навіной:
СМ
СМ