Калона Рымашэўскага-Cевярынца-Статкевіча ідзе з Прывакзальнай на Кастрычніцкую

Источник материала:  
19.12.2010 18:58 — Новости Политики

19:25

На Прывакзальнай шмат п’яных правакатараў, але інцыдэнтаў пакуль няма,

Шэсце пачалося, людзі спускаюцца ў падземны пераход.

19:16

Зараз на Прывакзальнай сабраліся каля 500 чалавек, перадае карэспандэнт Нашай Нівы.

Выступілі Севярынец, маладафронтаўцы Наста Палажанка і Мікалай Дземідзенка. Статкевіча пакуль няма. Прысутнічаюць у асноўным сябры БХД, пакуль усё вельмі спакойна.

Падыходзіў супрацоўнік міліцыі, цікавіўся маршрутам калоны. Заявілі, што будуць ісці вуліцай Кірава, скверыкам і каля паштамта выйдуць на праспект Незалежнасці.

Тым часам на Кастрычніцкай тым часам грае з дынамікаў гучная музыка, людзі працягваюць коўзацца на каньках. Катаецца прыкладна каля 100 чалавек,

19:04 На Прывакзальнай ужо 200 чалавек, перадае з-пад вакзала карэспандэнт НН. Народ прыбывае. Віталь Рымашэўскі ў інтэрв’ю расійскаму 1-му каналу заявіў, што нічога не баіцца.

«Хай Лукашэнка баіцца», сказаў ён

Калона павінна рушыць, а 19:30, ісці на Кастрычніцкую будуць праз Кірава і праспект Незалежнасці.

А 20-й — агульны збор на Кастрычніцкай, таксама ад офіса Някляева на Нямізе павінна ісці асобная калона.

*** 18:50

На Прывакзальнай плошчы беларускай сталіцы зараз сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек —

менавіта тут абвясцілі збор кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і Мікалай Статкевіч, каб потым, а 19-й рушыць у бок Кастрычніцкай плошчы.

***

Ёсць Рымашэўскі і Севярынец, Статкевіча пакуль няма. Прыйшлі сябры БХД і МФ, узнялі некалькі сцягоў. Рымашэўскі пайшоў у будынак вакзала клікаць людзей на шэсце.

Падзяліцца навіной: 

←Затрыманыя Павал Юхневіч і Алег Ладуцька

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика