Ціхары захапілі гукаўзмацняльную апаратуру, Някляеў збіты да непрытомнасці
19.12.2010 19:26
—
Новости Политики
Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», ціхары ў чорным высадзіліся з дзвюх машын і напалі на штабную калону Някляева. Імаверна, мэтай нападу быў бусік з гукаўзмацняльным абсталяваннем.
Адбылося некалькі выбухаў — імаверна, выбухпакетаў.
Тады ціхары паклалі дэманстрантаў на снег на вуліцы Няміга. Яны ўварваліся ў бусік і захапілі абсталяванне. Пасля гэтага яны з’ехалі.
Ніводнага чалавека не затрымалі.
Падчас захопу кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў збіты да непрытомнасці. Яго перанеслі ў офіс.
Паводле апошняй інфармацыі, Някляеў вярнуўся ў прытомнасць. Штаб чакае прыезду «хуткай».
Падзяліцца навіной:
СМ
СМ