Праблемы з доступам да Фэйсбук, ЖЖ і Гмэйл
19.12.2010 17:07
—
Новости Политики
Па ўсёй Беларусі назіраюцца праблемы з доступам да папулярнай сацыяльнай сеткі Фэйсбук, а таксама да ЖЖ і паштовага сэрвісу Гмэйл.
Праблемы з доступам маюць пакуль што не ўсе карыстальнікі. У прыватнасці, вольна заходзіць на згаданыя старонкі могуць абаненты Космас-ТВ. Даступныя старонкі і з мабільных прыладаў.
Фэйсбук і гмэйл лічацца аднымі з самым абароненых ад узлому рэсурсаў. Перахапіць інфармацыю, якой абменьваюцца ўладальнікі акаўнтаў на фэйсбуку і гмэйле, надзвычай складана. Магчыма, менавіта гэта стала прычынай блакавання.
Падзяліцца навіной:
АП
АП