Кандыдаты прыйдуць да Генпракуратуры патрабаваць вызваленьня Дашкевіча

Источник материала:  
19.12.2010 15:24 — Новости Политики

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікае ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты сёння, а 16-й гадзіне прыйсці ў Генеральную пракуратуру, каб запатрабаваць неадкладнага вызвалення Змітра Дашкевіча, Міхася Пашкевіча, Алеся Пушкіна, іншых затрыманых актывістаў і спыніць прэвентыўныя затрыманні.

«Пакуль мы ўсе маем статус кандыдатаў у прэзідэнты, мы абавязаныя гэтым скарыстацца, каб спыніць прэвентыўныя затрыманні і дамагчыся вызвалення нашых паплечнікаў», — заявіў Рыгор Кастусёў.

На гэты момант сваю прысутнасць каля Генеральнай пракуратуры, а 16-й гадзіне апроч Рыгора Кастусёва пацвердзілі Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук, паведамляе прэс-служба БНФ.

Падзяліцца навіной: 
Радыё "Свабода"

←Створаныя фальшывыя версіі незалежных сайтаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика