Маці маладафронтаўцаў прарываюцца ў КДБ
19.12.2010 12:55
—
Новости Политики
Маці актывістаў «Маладога Фронту» сабраліся каля помніку Фэліксу Дзяржынскаму насупраць будынка КДБ. Яны вырашылі наведаць дзяжурнага КДБ і дамагчыся адказу на пытаньне, дзе знаходзіцца Зьміцер Дашкевіч.
Дзяжурны КДБ Краянаў паведаміў жанчынам, што супрацоўнікі КДБ не затрымлівалі Зьмітра Дашкевіча і параіў зьвярнуцца да міліцыянтаў.
Нагадаем, лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы ўчора ўвечары, як толькі выйшаў з дому.
Міліцыянты не даюць ніякай інфармацыі ні бацькам, ні паплечнікам Зьмітра.
Падзяліцца навіной:
Радыё «Свабода»
Радыё «Свабода»