Лукашэнка падзяліў канкурэнтаў на бандытаў, дыверсантаў і нармальных людзей
«Я з бандытамі і дыверсантамі дыялогу не вяду, — адказаў ён на пытанне адносна дыялогу з апазіцыяй і дадаў, спрабуючы правесці лінію падзелу ўнутры апазіцыі. — Сярод апазіцыйных кандыдатаў ёсць і нармальныя людзі, пра аднаго з іх [Кастусёва] я нават выказваўся, і ён пасля гэтага выйшаў на другое месца. Я хачу, каб наша краіна былі ціхай, прыгожай і спакойнай. Мэта адна — дабрабыт народу і стабільнасць. Сыходзячы з гэтага я і буду супрацоўнічаць з кандыдатамі.
Чым больш на мяне накатваюць, тым мацнейшым я станаўлюся. У нас цудоўны народ. Калі мне цяжка, я еду з ім. Калі б я не адчуваў падтрымкі народу, я не стаў бы кандыдатам у прэзідэнты».
Лукашэнка зрабіў гэтую заяву ў часе галасавання на выбарчым участку нумар 1 у сталіцы. Свой голас ён аддаў апоўдні.
Мікола Бугай