Спіс затрыманых юнакоў і дзяўчат
Актывіста Маладога Фронту ідуць у першых шэрагах дэманстрацый. |
1. Зміцер Дашкевіч (лідар Маладога Фронту) — імаверна, перабывае ў Фрунзенскім РУУСе Мінска.
2. Юльян Місюкевіч (МФ) — выпушчаны пасля праверкі пашпартных звестак.
3. Зміцер Ясевіч (МФ) — выпушчаны за паўгадзіны.
4. Зміцер Іваноў (журналіст, Расія) — выпушчаны.
5. Максім Пятровіч (журналіст, Расія) — выпушчаны.
7. Кастусь Жукоўскі — выпусцілі праз гадзіну.
8. Вераніка Велігор (Горадня) — выпушчаная праз паўгадзіны.
9. Максім Чарняк (Бабруйск) — папярэджаны аб адказнасці за ўдзел у мітынгу.
10. Іван Бедка (Слонім) — папярэджаны аб адказнасці за ўдзел у мітынгу.
11. Юры Клімовіч (Гомель, давераная асоба Рымашэўскага) — складзены пратакол аб дробным хуліганстве, знаходзіцца ў следчым ізалятары, суд прызначаны на 20 снежня (нецэнзурная лаянка?).
12. Юрый Захаранка (Гомель) — затрыманы 19 снежня раніцай.
13. Міхал Пашкевіч (Менск, давераная асоба Някляева) — тэлефон недаступны ад раніцы, мусіў ехаць на таксі на планёрку і знік.
14. Мікола Парчынскі (Наваполацк) — затрыманы 19 снежня на вакзале.
Шукалі на кватэрах:
Таццяну Шапуцьку (МФ),
Анатоля Міхнаўца (БХД),
Паліну Дзякаву (ЕўраБеларусь), патрабавалі падпісаць пракурорскае папярэджанне,
Змітра Хведарука (МФ),
Міколу Дземідзенку (МФ),
Кацярыны Людвіг (МФ),
Аляксандра Сергіенкі (ГП),
Ігара Сімбірова (ГП),
Уладзіміра Кумца (ГП),
Вячаслава Сіўчыка.
Ранейшыя затрыманні:
Алесь Пушкін (Крупкі), 9 снежня — 13 ночаў арышту
Кірыла Семянчук (Гародня), 18 снежня — 6 ночаў арышту