Ярмошына выступае супраць адмены датэрміновага галасавання

Источник материала:  
19.12.2010 10:34 — Новости Политики
«Пытанне адмены датэрміновага галасавання — рытарычнае. Будуць вывучаны вынікі выбараў, хай заканадаўцы вырашаюць, адмяняць яго ці не. Я лічу, што не трэба»,

— заявіла яна на прэс-канферэнцыі 19 снежня.

Па словах кіраўніка ЦВК, датэрміновае галасаванне пашырае магчымасць удзелу ў выбарах.

«Не трэба дэманізаваць гэтую працэдуру і пазбаўляць выбаршчыка дадатковай магчымасці рэалізаваць свае выбарчыя правы», — лічыць Ярмошына. «Пры жаданні з усяго можна атрымаць і добрае, і дрэннае ў роўнай ступені», — дадала яна.

За пяць дзён датэрміновага галасавання ў Беларусі прагаласавала 23,1% выбаршчыкаў.

На думку апазіцыі, шырокае ўдзел выбаршчыкаў у датэрміновым галасаванні дазваляе ўладам маніпуляваць вынікамі галасавання.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

←Пришло время твоего выбора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика