Зянон Пазняк заклікаў кандыдатаў зняцца
У палітычнай заяве, якую прысутным зачытаў намесьнік старшыні
Паводле заявы, «лёс фальшывых выбараў рэжыму (а па вялікаму кошту і лёс Бацькаўшчыны) апынуўся ў руках дзевяці
Прыняцьцё «вызначальнага рашэньня аб супольным выхадзе з выбарчай кампаніі» магчымае да 24 гадзін 18 сьнежня.
Зянон Пазьняк зьвярнуўся да дзевяці кандыдатаў на прэзыдэнта «зрабіць гэты супольны крок гонару».
«Пакіньце на ганебных выбарах аднаго Лукашэнку зь яго Ярмошынай і фальсыфікацыяй, і гісторыя Беларусі пойдзе іншай, лепшай дарогай», -гаворыцца ў заяве.
Таксама Пазьняк заклікаў выбаршчыкаў «ня ўдзельнічаць у фальшывым галасаваньні» і прапанаваў ужо цяпер стварыць рух «За новыя выбары без Лукашэнкі» і прыступіць да яго арганізацыі. Гэтую ідэю ўжо агучыў Ўладзімер Някляеў.
Юрась Беленькі адзначыў, што гэта заява ўзгоднена з Уладзімерам Някляевым.
Аднак Уладзімер Някляеў, які абяцаў прыехаць у 14 гадзін на сустрэчу, не прыехаў і спаслаўся на тое, што мае сустрэчу ў гэты час з прадстаўнікамі АБСЭ.
Радыё «Свабода»