Выбаршчык-міністру: Вы ў нас страляць будзеце?

Источник материала:  
18.12.2010 14:38 — Новости Политики

Блогер reaktivny-puz распавядае пра агітацыйны візіт міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова на яго прадпрыемства — ДНВА дакладнага машынабудавання «Планар».

«Учора на працы была жэсць. Сам сведкам не быў, але аповед у прыкладна адных і тых дэталях чуў ужо чалавек ад трох.

Цяпер розныя высокапастаўленыя прадстаўнікі выбарчага штаба аднаго з кандыдатаў, якія па супадзенні займаюць высокія кіроўныя пасады ў краіне, ездзяць па сярэдніх і буйных прамысловых прадпрыемствах і распавядаюць, як нам жыць добра. Улада павярнулася тварам, карацей:)

У нас з папярэдняй разведкай ужо пабываў Макей, усё прайшло добра — прызначаныя «прадстаўнікі працоўнага калектыву» ў вузкім коле распавялі, як мы добра жывём і яшчэ лепей зажывём. Таму цяпер вырашылі падцягнуць цяжкую артылерыю.

Да нас прыехаў Куляшоў, які міністр унутраных спраў. Мяне, натуральна, на час сустрэчы адправілі на «Інтэграл» па тэрмінова-важнай справе:) Набралі ідэалагічна вытрыманых рабацяг, канструктараў, кіраўніцтва пабольш — чалавек пад сотню было. Нічога, як кажуць, не прадвяшчала.

Першыя пару пытанняў былі размінкавыя, але потым пачалося пекла. Устае хтосьці з рабацяг і пытае «Я, маўляў, 19-га на Плошчу пайду і ўвесь наш участак пойдзе. Вы ў нас страляць будзеце?» Не, так даслоўна і пытае. Куляшоў ах…ў, генеральны падскочыў, зам. дырэктара па ідэалогіі па колеры абмінула тамат і імкліва пачала набліжацца да бурака. Рабацягі ўхвальна загулі. Міністр пачаў нешта мямліць пра законы, а рабацяга паўтарыў — «не, дык вы адкрыта адкажыце, будзеце страляць ці не?» Міністр мнецца, кіраўніцтва панікуе, рабацяга радуецца.

Міністр сказаў што ў яго зброі ніякага, акрамя табельнай, няма, і прапанаваў разабрацца на татамі. Тыпу, згладзіў сітуацыю.

Адразу пасля ідзе нейкае ўзгодненае пытанне з залы (прафкам выслужваецца), міністр трохі супакойваецца. Кіраўніцтва кажа: «Даём слова эліце прадпрыемства — распрацоўшчыкам-канструктарам». Устае адзін з вядучых распрацоўшчыкаў і кажа: «Я таксама пайду на Плошчу, выглядаем мы тут усе адэкватна і ўзрываць нічога не будзем. А вы нам баіцёся адкрыта сказаць, будзеце страляць ці не. З гэтага вынікае, што страляць вы будзеце. Я маю рацыю? " Кіраўніцтва ў поўным складзе цягнецца па валакардын, міністр за табельным — ці то страляць, ці то страляцца, зала радуецца.

У выніку міністр пасылае ўсіх практычна простым тэкстам, дырэктар адпойвае яго ў кабінеце кавай з каньяком, над прадпрыемствам вісіць заслона чакання».

Падзяліцца навіной: 
СМ

←Някляеў і Саннікаў: Сцэнар Плошчы вызначыць народ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика