Кастусёў: «Лукашэнка гатовы падпарадкавацца Расіі ў эканамічнай сферы»

Источник материала:  
17.12.2010 17:30 — Новости Политики
Кандыдат ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з палітычнай заявай.

«Апошнія беларуска‑расійскія пагадненні, і асабліва заявы расійскага прэм’ера Пуціна сведчаць: беларускі рэжым гатовы падпарадкавацца Расіі ў эканамічнай сферы, а ў перспектыве нават гатовы да поўнай інкарпарацыі нашай народнай гаспадаркі ў расійскую. 9 снежня ў Маскве А. Лукашэнка абвясціў пра намер да канца года ратыфікаваць усе дамовы па Адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй. Гэта будзе азначаць значны крок па здачы нашага нацыянальнага суверэнітэту», — піша Р.Кастусёў.

«Палітычная наіўнасць асобных дзеячаў дазволіла уцягнуць некаторыя структуры беларускай дэмакратычнай апазіцыі ў небяспечныя гульні з Крамлём.

Такім чынам яны сталі разменнай манетай ў працэсе прымусу здачы нашага нацыянальнага суверэнітэту», — кандыдат лічыць, што заігрыванне з Захадам было патрэбнае для замазахавання. Але Крэмль паставіў на найбольш прарасійскага — Лукашэнку.

«На сёння фронт барацьбы за незалежнасць і фронт змагання з дыктатурай спалучыліся ў адну лінію — у лінію абароны нацыянальных інтарэсаў беларускага народа.

Гэтыя «выбары» выкарыстоўваюцца Масквою як нагода для наступу на беларускую незалежнасць з мэтай пастаноўкі дыктатара ў пазіцыю яшчэ большай залежнасці ад расейскай палітычнай і эканамічнай падтрымкі, ажно да беспасярэдняга кантролю за беларускай маёмасцю, прадпрыемствамі, фінансавай і валютнай сістэмай, межамі, войскам і іншымі інстытутамі суверэннай дзяржавы», — мяркуе Р.Кастусёў.

«Пры такіх умовах удзел нацыянальна‑дэмакратычных сілаў у гэтай палітычнай кампаніі можа ставіць толькі адну мэту: абарону незалежнасці», — кандыдат заклікаў сваіх прыхільнікаў прыходзіць на Плошчу 19 снежня.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←Лукашэнка: «Расія справакавала вайну ў Грузіі»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика