Лукашэнка: Ператворым Беларусь у другую Швейцарыю

Источник материала:  
17.12.2010 15:37 — Новости Политики
Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым ператварэнне Беларусі ў другую Швейцарыю. Пра гэта ён заявіў 17 снежня падчас наведвання ў Мінску галоўнага сховішча Нацыянальнага банка.

«Мы ставім задачу, каб Беларусь стала другой Швейцарыяй, каб асноўныя фінансавыя гульцы мелі тут сваю пляцоўку», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што грошы любяць цішыню. «Ім дэманстрацыі, выбухі не патрэбныя. Як толькі пачынаюцца выбухі, грошы сыходзяць. Важна і надалей захоўваць стабільнасць, а зрабіць мы гэта можам», — заявіў беларускі кіраўнік.

Ён паабяцаў, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў эканоміка краіны не сутыкнецца з тымі праблемамі, якія ёй давялося перажыць падчас сусветнага фінансавага крызісу. «Не думаю, што пяцігодка будзе цяжкай. Нам удалося дамовіцца не толькі з Масквой… Але і ў плане энергарэсурсаў удалося прасунуцца па многіх кірунках, і ёсць яшчэ рэзервы», — сказаў Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

←Лукашэнка гатовы здацца за 4 мільярды даляраў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика