Першыя звесткі пра вынікі выбараў ЦВК абнародуе а 20-й вечара ў нядзелю

Источник материала:  
17.12.2010 13:48 — Новости Политики

паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 17 снежня ў Палацы Рэспублікі на адкрыцці інфармацыйнага цэнтра ЦВК.

Паводле яе слоў, гэта будуць звесткі з закрытых участкаў (бальніцы, санаторыі, воінскія часці), дзе падлік галасоў пачынаецца адразу пасля галасавання ўсіх уключаных у спісы выбаршчыкаў.

«Вядома, гэта будуць далёка не папярэднія нават вынікі выбараў,

але пэўныя тэндэнцыі будуць ясныя», — сказала Ярмошына.

Прамежкавыя лічбы пра апрацаваныя бюлетэні паступяць у ЦВК з участковых камісій да 23.00. У 23.30 яны будуць паведамленыя на прэс-канферэнцыі. Апошняя перад перапынкам прэс-канферэнцыя адбудзецца «ў тры-чатыры гадзіны ночы». Ярмошына адзначыла, што на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах апошняя прэс-канферэнцыя праходзіла на пару гадзін раней, аднак тады ў бюлетэнях былі прозвішчы чатырох кандыдатаў, а не дзесяці, як цяпер.

20 снежня першую прэс-канферэнцыю ЦВК правядзе ў 10.00. У 11.00 сваю ацэнку выбарам дадуць назіральнікі місіі СНД.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Ярмошына: Вечарам 19 снежня агітацыйныя масавыя мерапрыемствы праводзіць нельга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика